Законапраект аб СМІ ставіць пад пагрозу існаванне банкаўскіх інтэрнэт‑сайтаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік інтэрнэт‑праекту Marketing.by Сяргей Скараход у часе Першага адкрытага беларускага форуму маркетолагаў, які прайшоў у Менску 19 чэрвеня.

«У выніку прыняцця гэтага чыста палітычнага, з майго погляду, рашэння пацерпяць перадусім інтэрнэт‑рэсурсы. У мяне ёсць інфармацыя, што шэраг банкаў маюць намер зачыніць свае інтэрнэт‑сайты», — сказаў С.Скараход.

З яго словаў, на сайце любога банка ідзе рэгулярнае аднаўленне інфармацыі, таму паводле новага законапраекта яны трапляюць пад катэгорыю СМІ. «У гэтым выпадку яны мусяць рэгістравацца, ствараць асобную юрыдычную асобу, рэдакцыю і ўсё іншае. Наўрад ці яны будуць гэтым займацца. У лепшым выпадку яны паставяць статычны малюначак», — заявіў С.Скараход.

charter'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0