У найбліжэйшы час Slon памяняе назву на Republic. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні для падпісчыкаў праекта ад імя выдаўца Slon Magazine Максіма Кашулінскага.

«Пакуль на сайце republic.ru нічога няма, але хутка мы пачнём пераезд, — гаворыцца ў яго звароце. — Мы адважыліся на гэты крок, бо лічым, што новае імя больш падыходзіць аналітычнаму выданню аб палітыцы, эканоміцы і бізнэсе, — а менавіта так можна апісаць нашу цяперашнюю канцэпцыю».

Падрабязнасці пра рэбрэндынг можна прачытаць па спасылцы вышэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0