Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым у Мінску прапанаваў прыцягнуць «Беларуснафту» для працы ў нафтавай галіне Татарстана.

Паводле слоў Лукашэнкі, супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана ў нафтагазавай сферы з'яўляецца важным напрамкам. «Я б вельмі прасіў вас - у нас ёсць добрая кампанія «Беларуснафта», але аб'ёмы здабычы ў нас падаюць. У свой час нафту выпампавалі і вывезлі з Беларусі. Таму мы хацелі б, каб наша кампанія знайшла ў вас аб'ёмы работ. Паверце, гэта будзе значна танней любых кампаній. Каб па субпадрадзе ці яшчэ неяк «Беларуснафта» працавала з вамі. Думаю, улічваючы нашыя добрыя адносіны, вы знойдзеце выгадны кавалак працы для гэтай кампаніі і абавязкова з выгадай для сябе», - сказаў кіраўнік Беларусі.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «Беларуснафта» мае добры досвед працы ў іншых краінах свету.

«Беларуснафта» ўжо актыўна працуе на расійскім рынку. 21 верасня быў падпісаны некалькі пагадненняў аб супрацоўніцтве з Цюменскай вобласцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?