Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана — 25 кастрычніка.

Пераможца атрымае чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 у.а.

 

У кароткім спісе прэміі наступныя перакладчыкі:

Павел Касцюкевіч з перакладам з англійскай мовы кнігі Дугласа Адамса «Аўтаспынам па галактыцы» (Логвінаў).

Францішак Корзун з перакладам з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Лісты Круцяля» (Галіяфы).

Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі «Калевала» (Зміцер Колас).

Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя» (ТАА «Гайсак»).

Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла «Ляжаць, шэльма!» (Логвінаў).

Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка «Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя» (Логвінаў).

Падзея ў Фэйсбуку.

 

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую беларускую перакладную кнігу, выдадзеную ў 2015 г., заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005). Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню.

Усяго на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.

У журы ўвайшлі: Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева.

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Дабрачынны фонд «Вяртанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?