У Дэмакратычнай рэспубліцы Конга ў выніку міжэтнічных сутыкненняў забітыя не менш за 16 чалавек.

Getty

Сутыкненні пачаліся некалькі дзён таму і адбыліся з-за падатку на продаж вусеняў, якія лічацца дэлікатэсам у краіне.

Група пігмеяў, якія прадавалі вусеняў, адмовілася плаціць падатак, заявіўшы, што ён несправядлівы, і забіла некалькіх членаў племя Луба, якія спрабавалі гэтыя падаткі збіраць. У адказ прадстаўнікі Луба забілі не менш за 13 пігмеяў.

У Конга ўжываюць у ежу чорных вусеняў, даўжыня якіх складае прыкладна 10 см. Іх збіраюць на дрэвах, вэндзяць або запякаюць і ўжываюць у ежу з соусам.

Пігмеі часта зарабляюць зборам і продажам такіх вусеняў, што з'яўляецца адной з асноўных крыніц іх даходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?