Півавараная кампанія «Аліварыя» выпускае новае піва з шакаладным смакам. Гэта будзе абмежаваная святочная серыя «Аліварыя Калядная ноч», якая з’явіцца перад зімовымі святамі. Такая традыцыя існуе ў многіх краінах і беларускія півавары вырашылі яе падтрымаць.
Як паведамілі Еўрарадыё ў кампаніі, гэта гатунак цёмнага піва з дадаткам соладу Шато Шакалад. Напой найлепей раскрывае свае ўласцівасці пры тэмпературы 10-12 градусаў і падаваць яго лепей у куфлі «цюльпан».
Гэта адзіны ў лінейцы «Аліварыі» лагер з дадаткам соладу Шато Шакалад. Пачатковая шчыльнасць — 13%, утрыманне алкаголю — не меней за 4,8 градуса.