У Свіслацкім раёне ахвярай махляра стаў пенсіянер 1943 года нараджэння.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, невядомы зайшоў у хату да вяскоўца і прадставіўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Мужчына настолькі перапалохаўся, што прыняў мімаходам прадэманстраваны чэк з крамы за службовае пасведчанне міліцыянта. Аферыст прадставіўся ўчастковым інспектарам і пачаў ператрус у доме пенсіянера на падставе таго, што той нібыта рэалізуе спіртныя напоі. Алкаголю ён не знайшоў, але забраў частку грашовых сродкаў, якія нібыта былі пазначаныя органамі ўнутраных спраў і перададзеныя пенсіянеру як плата за адпушчаную ім самагонку.

Такім чынам даверлівы вясковец страціў 55 рублёў. З раніцы зразумеў, што яго падманулі і звярнуўся ў міліцыю.

Асобу лжэміліцыянта удалося высветліць па гарачых слядах. У якасці падазраванага па крымінальнай справе праходзіць раней судзімы за ўчыненне крадзяжу мясцовы жыхар 1986 года нараджэння. Ён заключаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?