У Саудаўскай Аравіі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да прынца Туркі бін Сауда аль-Кабіра. Пакаранне смерцю члена каралеўскай сям'і стала першым у гісторыі манархіі.

Аб прывядзенні прысуду ў выкананне гаворыцца ў паведамленні міністэрства замежных спраў краіны. Прысуд аль-Кабіру зацвердзілі вярхоўны і апеляцыйны суды Саудаўскай Аравіі, таксама яго пакаранне было санкцыянаванае каралеўскім указам.

У 2014 годзе суд прызнаў прынца Туркі бін Сауда аль-Кабіра вінаватым у забойстве грамадзяніна Саудаўскай Аравіі Адэля аль-Махеміда ў групавой бойцы ў намётавым мястэчку непадалёк ад Эр-Рыяда.

Пасля бойкі аказалася, што забіты быў сябрам прынца. Як паведамлялі мясцовыя СМІ, паліцыю на месца злачынства выклікаў сам аль-Кабір, пасля чаго яго затрымалі.

Па законах шарыяту, дзеючых у Саудаўскай Аравіі, смерцю караецца забойства, кантрабанда наркотыкаў, узброенае рабаванне, згвалтаванне і блюзнерства.

Паводле дадзеных Amnesty International, летась у краіне было выканана 158 смяротных прысудаў.

Сёлета пакаранне прынца Туркі бін Сауда аль-Кабіра была 134-м па ліку, паведамляе агенцтва Франс прэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?