Сухое, без дажджоў надвор'е чакаецца сёння ва ўсёй Беларусі. На захадзе краіны (Берасцейшчына, Гарадзеншчына) будзе хмурна. У цэнтры — ясна, сонечна. На ўсходзе — пераменная воблачнасць.
Яснае надвор'е над Меншчынай спрыяе ранішнім прымаразкам, якія сёння дасягаюць мінус 3 градусаў.
Удзень тэмпература паветра дасягне 4—6 градусаў цяпла, на поўначы — усяго 2—4 градусаў.
У наступныя дні тэмпературы застануцца такія самыя, на захадзе краіны магчымыя дажджы.