Помнік ліфту можа з'явіцца ў Магілёве. Ідэя ўсталяваць яго ўзнікла ў сувязі са святкаваннем 50-годдзя ААТ «Магілёўліфтмаш» — аднаго з вядучых прамысловых прадпрыемстваў горада.

Пакуль не вядома, што будзе сабой прадстаўляць гэтая скульптурная форма, але ўжо дадзена распараджэнне знайсці для яе належнае месца.

Усталяваць помнік ліфта — гэта не толькі прызнанне яго адным з брэндаў Магілёва, але і даніна павагі калектыву прадпрыемства, які на працягу паўстагоддзя забяспечвае яго паспяховае развіццё і дзейнасць, гаварылася на абмеркаванні ідэі ў гарвыканкаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?