Усяго патроху55

Яна памятае Буйніцкага: гіганцкая чарэшня ў Празароках будзе ўзятая на ўлік векавых дрэваў і насаджэнняў

Вы памятаеце, спадарства, аўтар гэтых радкоў паўтара месяца таму пазнаёміў наведвальнікаў сайта NN. by са святкаваннем 155-угодкаў ад нараджэння Ігната Буйніцкага, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра. Тады аўтар знайшоў у Празароках адну цікавостку, але не змясціў у рэпартаж, бо не было тады важкіх аргументаў.

Справа ў тым, што па-за мерапрыемствам было дастаткова вольнага часу азнаёміцца са славутым некалі мястэчкам, што стаіць на Альгердавым Шляху.

Ля дома па вуліцы Полацкая, 13 стаіць вялікае дрэва… Каб была бяроза, ці ясень, прайшоў бы міма. Бачыў у старых шляхецкіх парках і не такія гіганты.

Няўжо гэта — неімаверна гіганцкая чарэшня! Не можа быць! Так, так! Чарэшня! Каб мне яе ўзяць у абдым, то — трэба двойчы! Любы садавод-аматар не зблытае вішню з чарэшняй. Лісце ў чарэшні (у залежнасці ад гатунку) ў два разы даўжэйшае, чым ў вішні, а па шырыні чарашнёвае лісце роўнае вішнёваму па даўжыні, яно і святлейшае, чым у вішні.

У вёсцы Барыскавічы, што на паўдарозе з Глыбокага да Празарокаў, стаіць колішні сядзібны дом пана Дабашынскага. Там таксама растуць дзве вялікія чарэшні. Знайшоў іх і на здымках 1905 года. Гадоў 5-7, як іх пасадзілі. То бок ім цяпер пад 120 гадоў! А які ж век празароцкай чарэшні, калі яна ў раза паўтара шырэйшая ў ствале? 130? А мо і 150 гадоў?

Я пастараўся высветліць век чарэшні ў інтэрнэт-даведніках. Не даў рады! Там адно раяць — праз колькі дзесяцігоддзяў ссякаць старую чарэшню і садзіць новую.

Сфотаў чарэшню і накіраваў інфармацыю ў Мінпрыроды. Штодзень спраўджваў электронную пошту. Няма адказу!

Нічога гэтая чарэшня не вартая! А яшчэ Мінпрыроды палічыла мяне за вар’ята! — так падумаў і супакоіўся. Нечага лезці туды з рознымі дробязямі!

Нечакана, праз паўтара месяца, прыходзіць адказ. Аказваецца, Мінпрыроды не пакінула маё паведамленне па-за ўвагай. Пераадрасавала ў Віцебск, а ён — у Глыбокае.

Аб разглядзе звароту

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя раз­гледзеў Ваш зварот аб чарэшні ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна і паведамляе наступнае.

Глыбоцкай раённай інс­пек­цыяй прыродных рэсурсаў і ахо­вы навакольнага асяроддзя было ўстаноўлена, што дрэва расце каля дома па адрасе: Глыбоцкі раён в.Празарокі, вул.Полацкая, 13. Плошча вырас­тання — 0,25 га. Абхват ствала складае 176 см. Землекарыстальнікам участ­ка з’яўляецца ДЛГУ «Дзісненскі лясгас».

Матэрыялы па дадзеным дрэ­ве накіраваны ў сектар маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэ­віча Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі для інвентарызацыі і ўліку векавых дрэваў і насад­жэнняў на тэрыторыі Беларусі.

П.В.Дук, намеснік стар­шыні.

***

На будучы год у Глыбокім — юбілейны, пяты Вішнёвы фестываль, мо з гэтай нагоды нешта і Празарокам перападзе! Напрыклад, прыезд якога-небудзь вакальнага гурту. Празароцкая чарэшня — таго вартая!

Не праходзьце міма! Мо ў Вашай вёсцы, Вашым мястэчку, расце ўнікальнае дрэва, аб якім мусіць ведаць уся Беларусь!

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць