Пра гэта заявіла прэс-служба А. Лукашэнкі па выніках ягонай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

А. Лукашэнка падкрэсьліў, што выбары павінны прайсьці дэмакратычна і адкрыта: «Нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі павінны мець увесь аб'ём інфармацыі аб падрыхтоўцы выбарчай кампаніі і працэсах непасрэдна на выбарчых участках, у выбарчых камісіях у дзень выбараў», — заявіў А. Лукашэнка.

Праект дэкрэту аб членах Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу, якім уводзіцца інстытут членаў ЦВК ад той палітычнай партыі, якая будзе ўдзельнічаць у выбарах, паступіў у распараджэньне А. Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба. Як вядома, права дарадчага голасу не дае магчымасьці ні на што ўплываць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?