На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 кастрычніка прайшлі чарговыя таргі валютамі.
У параўнанні з мінулай сесіяй курс даляра знізіўся на BYN0,0072 да 1,9113 рубля.
Еўра патаннеў на BYN0,0111 да 2,1018 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на BYN0,0077 да 3,0592 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Нагадаем, у кошыку валют Нацбанка Беларусі расійскі рубель займае 40%, даляр і еўра - па 30%.