Сёння быў апублікаваны новы рэйтынг ліст футбольных зборных. За месяц зборная Беларусі апусцілася адразу на 20 пазіцый на 77-е месца.

З 452 баламі Беларусь знаходзіцца паміж Кюрасаа і Ізраілем.

За адрэзак часу, што прайшоў з моманту папярэдняга рэйтынг-ліста, Беларусь прайграла ў гасцях Нідэрландам (1:4) і згуляла ўнічыю з Люксембургам. Гэта і стала прычынай такога падзення.

Цікава, што вышэй за нас Фарэры (74-е месца).

У 12-тку найлепшых зборных уваходзяць: Аргенціна, Германія, Бразілія, Бельгія, Калумбія, Чылі, Францыя, Партугалія, Уругвай, Іспанія. Уэльс, Англія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0