Здарэнне адбылося ўвечары 14 верасня ў завулку Лугавым у Паўночным мікрараёне, каля дзіцячага садка. Да канца работы ўстановы заставалася 20 хвілін. На шчасце, дзяцей у гэты час не было на прагулцы.

— П'яны беспрацоўны 37-гадовы жыхар горада ішоў па вуліцы са сваёй знаёмай, раптам распрануўся і ў прысутнасці мінакоў стаў ананіраваць, — распавёў Intex-press Святаслаў Бармоцін, намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела следчага камітэта РБ.

Убачыўшы непрыстойныя паводзіны мужчыны, мінакі выклікалі міліцыю. Як патлумачыла прыяцелька ананіста, такія дзеянні яе знаёмага сталі для яе «нечаканасцю». Сам мужчына растлумачыў свае паводзіны станам алкагольнага ап'янення і тым, што «рэзка ўзбудзіўся ад сяброўкі».

Як паведамілі Intex-press ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, 14 кастрычніка мужчыну вынеслі прысуд — адзін год абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Як падчас следства, так і на судзе абвінавачваны сваёй віны не адмаўляў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0