Расія – Галяндыя – 3:1. Расія – у паўфінале чэмпіянату Эўропы. Ад той каманды, якая як Тузік грэлку парвала французаў і чэмпіёнаў сьвету італьянцаў, і сьледу не засталося. Падапечныя Гууса Хідынка заслужана перамаглі. Як Вы думаеце, ці стане Расія чэмпіёнам Эўропы па футболе? Адкажыце ў форме для апытаньняў.

Расійская зборная перамагла сонных галяндцаў літаральна па ўсіх кампанэнтах. І таму нават дзіўна, што лік адкрыла толькі на 56-й хвіліне сустрэчы: вызначыўся Раман Паўлічэнка.

Галяндыя здолела на 86-й хвіліне лік зраўняць: урэшце ў падапечных Марка ван Бастэна нешта атрымалася. Вызначыўся Рууд ван Ністэльрой.

Як і ў матчы Харватыя – Турцыя, быў прызначаны овэртайм. Толькі тут справа да пэнальці не дайшла. Расія, якой кіруе галяндзкі спэцыяліст (Хідынк перад матчам заявіў, што згодны стаць анты-героем на сваёй радзіме), забіла два мячы: на 112-й хвіліне Дзьмітры Тарбінскі і 116-й – Андрэй Аршавін – 3:1

Ван Бастэн да гэтага часу зрабіў ўсе замены, таму ўжо ня змог выпусьціць на поле ні Ніхата, ні Тунджая, ні хаця б Арда Турана : )

У паўфінале зборная Расіі сустрэнецца зь пераможцам нядзельнага чвэрцьфіналу: Гішпанія – Італія. Калі ўжо сёньня перамогуць "чырвоныя фурыі", то падапечныя Гууса Хідынка атрымаюць шанец адпомсьціць за зьнявагу ў першым туры, калі гішпанцы перамаглі Расію зь лікам 4:1.

22 чэрвеня прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што Хідынку ў знак пашаны можа быць нададзенае грамадзянства Расеі. Як вядома, гэты самы дарагі і, бадай, найлепшы футбольны трэнэр сучаснасьці ўжо стаў пачэсным грамадзянінам Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?