На рашэнне Еўрасаюза адмовіцца ад увядзення новых санкцый у дачыненні да Расеі з-за сітуацыі ў Сірыі паўплываў прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, паведамляе The Financial Times.

Падчас дзевяцігадзінных перамоваў на саміце ЕС у Італіі, па дадзеных выдання, менавіта Рэнцы дамогся, каб з выніковай заявы была прыбрана прапанова пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, высунутая ў пачатку сустрэчы.

За ўвядзенне санкцый, адзначае FT, на саміце выступалі, у ліку іншых, канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?