Аб кантэнце беларускага тэлебачання выказалася намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава 20 кастрычніка на семінары-нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы з удзелам намеснікаў старшыняў раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці.

government.by

government.by

«У выходны часам бяру пульт, праглядаю каналы: няма нармальных дзіцячых перадач, якія, да прыкладу, мы ў дзяцінстве глядзелі. А яны ж дзецям цікавыя і такія перадачы павінны быць, у тым ліку на рэгіянальным тэлебачанні», - сказала Качанава.

«Нам патрэбныя добрыя дзіцячыя перадачы, станоўчая інфармацыя, якую б атрымлівалі нашы дзеці», — заявіла чыноўніца, словы якой прыводзіць прэс-служба ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?