Каранцін у вёсцы Гліняны, якая знаходзіцца ў Гродзенскім раёне, працягнецца два месяцы праз лісу, хворую на шаленства. Гэтую інфармацыю агучыла Гродзенская раённая ветэрынарная станцыя.

Вядома, што жывёла прабралася ў вальер да вартаўнічага сабакі. Сабака задушыў лісу. Мёртвую жывёлу гаспадыня сабакі знайшла з раніцы. Менавіта па гэтай прычыне ў вёсцы ўводзіцца каранцін на 2 месяцы. У гэты час там будуць праводзіць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы захворвання, а таксама будуць адлоўліваць бадзяжных жывёл і праводзіць вакцынацыю хатніх жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?