Грамадства44

Экс-кіраўнік «Мотавела» паўстаў перад судом пасля 16 месяцаў СІЗА

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска сёння, 21 кастрычніка, пачаўся суд над былым кіраўніком ААТ «Мотавела» Аляксандрам Мураўёвым.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся працэс па справе бізнэсоўца Аляксандра Мураўёва, ужо былога ўладара «Мотавела», які «не справіўся» з прадпрыемствам.

Яго вінавацяць у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, крадзежы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплаты падаткаў са шкодай у асабліва буйным памеры, Акрамя таго, Мураўёў праходзіць па артыкуле за саўдзел як памагаты і арганізатар.

Свой юбілей бізнэсовец сустрэў за кратамі — сёлета 11 верасня Аляксандру Мураўёву споўнілася 50 гадоў.

Акрамя таго судзяць і яшчэ дваіх. Гэта 56-гадовы Казімір Мароз — экс-дырэктар «Мотавела». Яго абвінавачваюць у крадзежы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтваў арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры. І Таццяна Лукавец, бухгалтарка, якую вінавацяць у пасобніцтве крадзяжу.

Праўда, пад вартай іх не трымаюць, вызвалілі пад падпіску.

На самым пачатку паседжання Мураўёў папрасіў вызваліць і яго: адмяніць меру стрымання, зачытаўшы сваё хадайніцтва. У ім ён падкрэсліў, што да суда правёў за кратамі амаль 17 месяцаў. А ў тым, каб суд высветліў праўду, ён і сам зацікаўлены, таму хавацца не збіраецца. А прававых падставаў трымаць яго пад вартай няма, заявіў Мураўёў, бо злачынства, у якім яго абвінавачваюць, эканамічнае і пагрозы для грамадства ён не прадстаўляе.

Пракурор, само сабой, выступіў супраць. Суддзя Юлія Блізнюк хадайніцтва адхіліла — Мураўёў застаўся пад вартай.

Затым агучылі абвінавачванні. Па версія пракуратуры, Мураўёў выкарыстоўваў сродкі «Мотавела» на патрэбы іншых сваіх кампаній, імітаваў, што абавязкі па развіццю прадпрыемства выконваюцца, фальсіфікаваў справаздачы аб выкананні сваіх абавязкаў.

***

Бізнэсовец Аляксандр Мураўёў, стваральнік і кіраўнік беларуска-аўстрыйскай кампаніі ATEC Holding Gmbh, якая займалася ў асноўным шклом, набыў «Мотавела» ў дзяржавы за 7 мільёнаў даляраў яшчэ ў 2007 годзе. Ён павінен быў «падняць» прадпрыемства, зрабіўшы яго адным з лідараў у галіне. Але ж праз 7 гадоў праверкі паказалі, што «Мотавела» не развіваецца, а паціху гіне.

Увогуле, у 2014 годзе праблемы ў Мураўёва пачаліся па ўсіх франтах. Збанкрутавалі некалькі прадпрыемстваў яго шклянога холдынгу. А праверка КДК паказала, што на «Мотавела» справы ідуць зусім не так, як планавалася: колькасць работнікаў скарачаецца, агучаных інвестыцый ад Мураўёва завод не атрымаў, наадварот, частку абсталявання бізнэсовец прадаў, пэўную колькасць памяшканняў залажыў іншым кампаніям. Да таго ж, па версіі КДК, сродкі «Мотавела» выкарыстоўваліся іншымі прадпрыемствамі Мураўёва.

Аляксандра Мураўёва арыштавалі ў чэрвені 2015 года. Таксама затрымалі і яго братоў Сяргея і Андрэя Мураўёвых і аднаго з менеджараў кампаніі. Андрэй Мураўёў сёння на свабодзе, Сяргей затрыманы.

Сёння «Мотавела» кіруе Мікалай Ладуцька, былы мэр Мінска.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы4

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў1

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле ФОТАФАКТ9

Ці могуць пасажыра аштрафаваць, калі кіроўца не змог прадаць яму квіток?1

Дэпутаты з «Альтэрнатывы для Германіі» наведалі ПВТ у Мінску3

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку6

Як уранку і папярэджвалі, у Мінску рэзка пагоршала надвор'е, пачалася завіруха

У Гомелі жанчына ў касцюме аднарога ўкрала ў дзіцяці куртку

У краме знайшоўся прадукт за 36 капеек — яго можна з’есці з гарбатай3

За год беларусы набылі ў Польшчы тры тысячы кватэр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы4

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць