government.by

government.by

Павысіць эфектыўнасць працы псіхолагаў у школах даручыла намеснік прэм`ер-міністра Наталля Качанава 20 кастрычніка на семінары-нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы з удзелам намеснікаў старшынь раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці.

«Калі ёсць псіхолаг у школе, хай ён сто разоў пагаворыць з настаўнікам, паглядзіць на тое ці іншае дзіця, на яго паводзіны, — прыводзіць словы Качанавай прэс-служба ўрада. — Не заўсёды адэкватныя паводзіны дзяцей мы павінны бачыць і своечасова спыняць. Гэта нельга прапускаць. У нас пабудаваная структура, якая павінна працаваць на ўсіх узроўнях: дзіцячы сад, школа і гэтак далей».

Чыноўніца адзначыла неабходнасць больш уважлівага падбору кадраў у гэтай галіне: «Псіхолаг працуе з чалавечым лёсам, чалавечай душой. І трэба ўважліва да гэтага падыходзіць. Падбярыце нармальныя кадры. Сёння нашы ВНУ рыхтуюць велізарную колькасць спецыялістаў. Іх больш чым дастаткова».

8 кастрычніка 17-гадовы юнак з бензапілой і сякерай напаў на гандлёвы цэнтр «Новая Еўропа». У выніку загінула адна і параненыя тры жанчыны.

20 кастрычніка ў вёсцы Лучын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці была знойдзеная павешанай 14-гадовая школьніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?