Фота Улада Швядовіча
21 кастрычніка прыкладна ў 12.15 на станцыі метро «Спартыўная» быў знойдзены безгаспадарны чамадан. Знайсці яго ўладальніка не ўдалося, як і даведацца начынне — таму на месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную службу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.
«Чамадан быў накрыты лакалізатарам выбуху тыпу «Фантан»(адмысловая прынада на выпадак выяўлення падазроных прадметаў.). У 12.30 было прынята рашэнне закрыць станцыю «Спартыўная» на ўваход і выхад. Чакаем прыезду сапёрна-піратэхнічнай групы. Цягнікі праз станцыю ідуць без спынення», — распавёў TUT.BY прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
0
0
0
0
0
0