У студзені—маі 2008 года ў Беларусі знізілася вытворчасць тэлевізараў, гадзіннікаў, ровараў, металарэзных станкоў, аўтобусаў і матацыклаў.

Паводле даных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за пяць месяцаў тэлевізійнымі заводамі Беларусі выраблена 302,2 тыс. тэлевізараў, што на 10% менш, чым за аналагічны перыяд 2007 года. Бытавых гадзіннікаў выпушчана 184,8 тыс. (на 11,8 %), ровараў — 101,8 тыс. (на 55,2 %), металарэзных станкоў — 2.188 (на 2,4 %), аўтобусаў — 935 (на 3,8 %), матацыклаў — 2.951 (на 33,3 %).

Разам з тым на складах прадпрыемстваў ёсць значныя запасы некаторых тавараў. Так, па стане на 1 чэрвеня налічвалася 81,8 тыс. тэлевізараў (135,3% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці). Запасы бытавых гадзіннікаў у 29,8 разу перавышаюць сярэднямесячны аб'ём вытворчасці, аўтобусаў — у 2,3 разу.

У цэлым, паведамляе Мінстат, аб'ём прамысловай вытворчасці ў машынабудаванні і металаапрацоўцы ў студзені—маі гэтага года павялічыўся на 14,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?