Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка прапанавала Пятру Парашэнку саступіць прэзідэнцкі крэсла Віктару Януковічу. Пра гэта яна заявіла ў эфіры праграмы «Права на ўладу» на тэлеканале 1+1.

Саўчанка была незадаволеная вынікамі перамоваў Нармандскай чацвёркі ў Берліне:

- Пасля такіх перамоў Пятро Аляксеевіч павінен проста папрасіць прабачэння перад Віктарам Фёдаравічам, запрасіць яго ва Украіну і саступіць яму сваё крэсла … Гэта павінен зрабіць прэзідэнт пасля таго, як здаў выбары на Данбасе і Канстытуцыю.

Саўчанка жорстка пакрытыкавала ўкраінскіх дыпламатаў.

- Мірная канцэпцыя не можа быць выкананая пры дзеючай уладзе ва Украіне, - дадала яна.

Словы Саўчанка падтрымала 89% аўдыторыі.

Выступ Саўчанка з 43-й хвіліны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?