Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю украінскім тэлеканалам увечары 23 кастрычніка, паведамляе прес-служба кіраўніка Украіны.

«Я ўпэўнены ў тым, што дакументы аб наданні Украіне бязвізавага рэжыму цалкам будуць падпісаныя і ратыфікаваныя Еўрапарламентам. Не маю ніякага сумневу. Магу нават сказаць да якой даты — гэта адбудзецца да 24 лістапада. Таму што 24 лістапада адбудзецца Саміт Украіна—ЕС, і мы дамовіліся, што на гэты Саміт дакументы будуць гатовыя», — заявіў Парашэнка.

Паводле яго, быў праведзены шэраг перамоваў, падчас якіх Украіна заручылася падтрымкай большасці палітычных сіл у Еўрапарламенце. Гаворка ідзе пра Еўрапейскую народную партыю, сацыялістаў, лібералаў і кансерватараў, удакладніў ён. «Мы маем абсалютную большасць у Еўрапарламенце з нагоды ратыфікацыі Пагаднення аб бязвізавым рэжыме», — запэўніў прэзідэнт Украіны.

Ён патлумачыў, што затрымка была выкліканая распрацоўкай механізму прыпынення бязвізавага рэжыму для краін. Аднак яна звязаная не з Украінай, а з некаторымі краінамі Блізкага Усходу. Цяпер перамовы з Украінай паскорылі разгляд гэтага механізму прыпынення. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра спрэчку паміж уладай Еўрапарламенту і паўнамоцтвамі Еўракамісіі. «Я вельмі спадзяюся, што паразуменне будзе знойдзена. На наступным тыдні прагаласаваны механізм прыпынення і будзе знойдзены кампраміс», — разлічвае Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?