Нацыянальны кангрэс Венесуэлы большасцю галасоў абвясціў дзяржаўным пераваротам дзеянні прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры, які фактычна заблакаваў правядзенне рэферэндуму аб імпічменце.

AFP

AFP

Экстранная сесія парламента некалькі разоў перарывалася прыхільнікамі Мадуры, аднак апазіцыі, якая мае ў кангрэсе большасць, усё ж удалося правесці галасаванне і прыняць заяву.

У ім гаворыцца, што ўрад краіны на чале з Мадурам парушыў канстытуцыю. Апазіцыйныя кангрэсмены абяцаюць вывесці на вуліцы народ і пачаць масавыя акцыі пратэсту.

Лідар апазіцыйнай большасці ў парламенце Хуліа Борхес заявіў, што разлічвае заклікаць Нікаласа Мадуру да адказу.

«Неабходны палітычны і судовы працэс, які вызначыць адказнасць прэзідэнта Нікаласа Мадуры за антыканстытуцыйныя дзеянні, накіраваныя супраць дэмакратыі, правоў чалавека і будучыні нашай краіны», — заявіў кангрэсмэн.

Рэзалюцыя парламента складаецца з дзевяці пунктаў. У ёй, у прыватнасці, утрымліваецца зварот да сусветнай супольнасці з просьбай узмацніць ціск на ўрад Мадуры.

Пакуль незразумела, якія наступствы будзе мець заява кангрэса — урад і Вярхоўны суд краіны цалкам кантралююцца прыхільнікамі Мадуры, якія да гэтага часу паспяхова зрывалі любыя заканадаўчыя ініцыятывы апазіцыйна настроенага парламента.

Сам Нікалас Мадура зараз знаходзіцца на перамовах АПЕК у Саудаўскай Аравіі. У адказ на рэзалюцыю парламента прэзідэнт у тэлезвароце заявіў, што «рэвалюцыя і надалей будзе перамагаць, нягледзячы на пастаянныя хітрыкі правых захапіць уладу неканстытуцыйнымі метадамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?