На выбарах у Літве перамагла Партыя сялян і зялёных. Яна атрымала 56 мандатаў з 141. Для фарміравання ўрада ёй спатрэбіцца кааліцыя з іншай палітычнай сілай. Малодшым партнёрам па кааліцыі могуць стаць або хрысціянскія дэмакраты, якія маюць 31 мандат, або сацыял-дэмакраты ў якіх 17.

«Сяляне і зялёныя» ўжо абнародавалі спіс кандыдатаў на міністэрскія партфелі. На пасадзе міністра замежных спраў яны бачаць Пятраса Вайцякунаса.

Вайцякунас — вопытны літоўскі дыпламат. У 2005—2006 гадах, падчас першай Плошчы, ён працаваў паслом у Беларусі. Пасля гэтага два гады быў міністрам замежных спраў Літвы. У 2010—2014 працаваў паслом ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?