Падчас трэцяга Польска-амерыканскага форума абароннай індустрыі польскія вайскоўцы прэзэнтавалі змены ў Праграму мадэрнізацыі ўзброеных сіл, піша партал defence24.pl

Відавочна рэагуючы на сітуацыю вакол Украіны, Варшава мяняе прыярытэты ў пераўзбраенні Узброеных сіл — так, напрыклад, выдаткі на ВМС пераносяцца на больш позні чаc.

Адначасова з'явіліся новыя, імаверна, больш актуальныя сферы для ўкладання грошаў — кібербяспека, беспілотнікі, тэхніка для падраздзяленняў Тэрытарыяльнай абароны.

Тэрытарыяльная абарона —новы род войск, які з'явіўся ў Польшчы, аналаг нацыянальнай Гвардыі ў ЗША. Сярод новых праграм закупкі зброі і тэхнікі для ТА - самыя вялікія па кошце.

За бліжэйшыя некалькі год для новага роду войск плануецца выдаць 2 мільярды злотых ($500 млн), прычым пастаўкі сродкаў сувязі, асабістых сродкаў абароны (бронекамізэлькі, шлемы), стралковай зброі, начных прыцэлаў і бранетэхнікі пачнуцца ўжо ў 2017-2018 гадах. Чакаецца, што ў асноўным пастаўшчыкамі для польскай ТА будуць польскія вытворцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?