Смяротны наезд адбыўся 23 кастрычніка, каля 18.10, у вёсцы Крыніца Маладзечанскага раёна.
«37-гадовы кіроўца «Фіят Скуда» ехаў па трасе Мінск — Маладзечна — Нарач і на 67 кіламетры дарогі здзейсніў наезд на 38-гадовую мясцовую жыхарку, якая сядзела на краі праезнай часткі», — сказалі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла ў машыне хуткай дапамогі пры дастаўцы ў бальніцу.
Па факце наезду праводзіцца праверка. Вядома, што жанчына не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.