На аўторак, 25 кастрычніка, абвешчана штармавое папярэджанне. Сіноптыкі прагназуюць на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі 15—18 м/с, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове — моцныя ападкі, дажджы, у асобных раёнах мокры снег. Тэмпература ноччу -1 +4°С, днём +1 — +7°С; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу +5 — +8°С, днём +8 — +13°С.
У Мінску — дажджы, ноччу і раніцай з мокрым снегам. Днём часам моцны дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 6-11 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, раніцай і днём парывы 15-18 м/с. Тэмпература ноччу +1 +3° С, днём +3 — +5°С.
У сераду, 26 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж, па ўсходзе з мокрым снегам). Па ўсходняй палове моцныя ападкі, слабы галалёд, ноччу і раніцай ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература на працягу сутак -1 — +6°С, днём па паўднёвым захадзе +7 + 9°С.
У чацвер, 27 кастрычніка, адносна распагодзіцца.