29 кастрычніка (субота) у галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. «Міхалова») ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна «Суд над камунізмам. Пачатак». Выступяць літаратары і даследчыкі культуры Беларусі Наталля Гардзіенка, Барыс Пятровіч, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла, дачка пісьменніка Яна Скрыгана Галіна Іванаўна Скрыган.

У межах вечарыны выступіць бард Кася Камоцкая.

Пачатак а 17:00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?