Апошні на тэрыторыі, падкантрольнай Кіеву, помнік Леніну дэмантавалі ў горадзе Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай вобласці.

Манумент знеслі ў ноч на 24 кастрычніка. «Мясцовыя ўлады не спяшаліся выконваць закон аб дэкамунізацыі, зрэшты, грамадскія актывісты «даціснулі» чыноўнікаў», - гаворыцца ў тэлесюжэце.

Знесены помнік пакуль змясцілі на захоўванне - яго выставяць на продаж. Калі пакупніка на скульптуру не знойдзецца, яе адправяць на пераплаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0