Налепкі ў выглядзе беларускага арнаменту на машыне сталі праблемай.
«Па дарогах Беларусі штодня перасоўваюцца тысячы аўто, стан якіх пакідае жадаць лепшага. Тысячы ДТЗ адбываюцца па прычыне розных няспраўнасцяў транспартных сродкаў. Мой ТС не прайшоў дзяржтэхагляд з-за арнаменту зробленага па ўласным дызайне і нанесенага ўласнымі рукамі … У мяне ўсё!..», - абураецца ўладар машыны Сяргей.
Праўда, налепкі на машыне сапраўды парушаюць правілы дарожнага руху, а канкрэтна пункт 194.13. Праўда, даішнікі штрафуюць за налепкі рэдка, але з тэхаглядам сапраўды нярэдка бываюць праблемы.
Так што, на жаль, адмовілі берасцейцу цалкам законна.