Пасьля нуднага 120-хвіліннага таптаньня Гішпанія перамагла Італію па пэнальці 4:2.

Абедзьве каманды хваляваліся ў сэрыі адзінаццацімэтровых. Гішпанцаў пашчасьціла трохі больш.

Цяжка сказаць, хто больш заслугоўваў перамогі. Абедзьве каманды гралі брудна. Нападнікі сымулявалі парушэньні супраць іх - аж урэшце Вілья схапіў за гэта жоўтую картку. Бліскуча стаялі варатары, што Буфон у італьянцаў, што Касільяс у гішпанцаў. Касільяс, узяўшы пару небясьпечных мячоў у часе гульні і два пэнальці, стаў на гэтую ноч нацыянальным героем і аб'ектам пакланеньня Пірэнэйскае паўвыспы.

Гішпанцы перайгралі італьянцаў упершыню зь незапамятных часоў, а калі дакладней - ад 1920 году. У статыстыкаў усё падлічана. Аднак з такой гульнёй ім цяжка будзе другі раз зрабіць каманду Расіі, якая намацала гульню.

Эўропа працягвае свой футбольны адпачынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?