Дазвол на правядзенне традыцыйнай жалобнай акцыі, прымеркаванай да Дзядоў, атрымала Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ «Адраджэнне». Паводле заяўкі, якую задаволіў Мінгарвыканкам, шэсце пройдзе ў нядзелю 30 кастрычніка.

Акцыя на Дзяды ў 2015 г., фота Сяргея Гудзіліна

Акцыя на Дзяды ў 2015 г., фота Сяргея Гудзіліна

Збор удзельнікаў аб 11.00 на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода «Луч». З 11.30 да 15.00 запланаваны праход па вуліцах Менска ва ўрочышча Курапаты, дзе да 17.00 будзе праходзіць жалобны мітынг.

Як сказаў Свабодзе намесьнік старшыні КХП-БНФ «Адраджэньне» Юрась Беленькі, арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, зьнічкі і расцяжкі.

Пасля мітынгу ва ўрочышчы паставяць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?