У жонкі забітага баевіка «ДНР» Арсена Паўлава («Матаролы») падроблены пашпарт грамадзянкі Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў кіраўнік паліцыі Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.

«Намі выяўлена, што бланк пашпарта з названай серыяй і нумарам значыцца скрадзеным у часы акупацыі Славянска незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.

Так, 6 мая 2014 у Славянскім аддзеле ГУДМС Украіны ў Данецкай вобласці чацвёра узброеных членаў НУФ «ДНР» пад пагрозай прымянення зброі прымусілі начальніка аддзела выдаць чыстыя бланкі пашпартоў у колькасці 160 штук. Вось адзін з выкрадзеных бланкаў і «знайшоўся», у якім намалявалі тое, што захацелі», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?