Уцечка газу адбылася ў адной са школ нямецкага горада Хайльбран, пацярпелі каля 50 дзяцей, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пакуль невядома, пра які газ ідзе гаворка і што стала прычынай уцечкі. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.