ЗША часова размесцяць на тэрыторыі Нарвегіі каля 330 марскіх пяхотнікаў, заявіла міністр абароны каралеўства Іне Эрыксен Серэйдэ. Яе заява апублікаваная на афіцыйным сайце вайсковага ведамства, піша rbc.ru.
Амерыканскія войскі будуць дыслакаваныя на вайсковай базе ў Вернесе са студзеня 2017 года. Пры гэтым адзначаецца, што пяхота зможа трэніравацца і ў іншых частках краіны. Пасля заканчэння навучальнай праграмы ЗША улады Нарвегіі прымуць рашэнне аб магчымым размяшчэнні войскаў на сваёй тэрыторыі і пасля 2017 года.
«ЗША з'яўляюцца даўнім і блізкім саюзнікам Нарвегіі. Іх удзел у ваенных вучэннях і навучанні ў Нарвегіі - адзін з элементаў у гэтых даўніх і цесных адносінах палітыкі бяспекі», - гаворыцца ў заяве Мінабароны краіны.