Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску прад'яўлена абвінавачанне ў крадзяжы аўтамабіля яго былому ўладальніку, паведамляе СК.

Следствам устаноўлена, што 29-гадовы жыхар Віцебскай вобласці ў кастрычніку вырашыў зарабіць грошы незвычайным спосабам. Ён знайшоў праз знаёмых пакупніка на свой аўтамабіль BMW 530GT, 2014 года выпуску. Пасля перадачы аўтамабіля пакупніку, скраў машыну ў новага ўладальніка са стаянкі аднаго з гандлёвых цэнтраў сталіцы, выкарыстаўшы загадзя выраблены дублікат ключоў.

Следчыя распачалі крымінальную справу. Неўзабаве аўтамабіль быў знойдзены на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў адным з населеных пунктаў Віцебскай вобласці.

У ходзе расследавання крымінальнай справы следчымі былі атрыманы звесткі, што ідэнтыфікацыйны нумар у выкрадзенай машыне зменены, і яна лічыцца ў вышуку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У цяперашні час да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яго дзеянні кваліфікаваныя ў адпаведнасці з ч.4 арт.205 (крадзеж, у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Правяраецца яго дачыненне да здзяйснення аналагічных супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?