Фота Настассі Роўды

Фота Настассі Роўды

Міліцыя шукае сведкаў работы невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот да графіці пра беларуска-расійскай дружбе на домам №№ 32 і 34 па вуліцы Магілёўскай у Мінску.

Увечары 24 кастрычніка супрацоўнік міліцыі абыходзіў кватэры дамоў і цікавіўся, ці не бачыў хто з жыхароў, як дамалёўвалі графіці. Паводле яго слоў, некаторыя жыхары былі сведкамі гэтага працэсу, які нібыта адбываўся 22 кастрычніка, у суботу.

З раніцы 25 кастрычніка ля дома з графіці дзяжурыць міліцэйская машына.

Улады пакуль ніяк не адрэагавалі на «адкарэктаваны» мурал. Мінгарвыканкам рыхтуе каментар, які, як запэўнілі БелаПАН у прэс-службе гарвыканкама, будзе разасланы ў СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?