Мінгарвыканкам асуджае ўчынак графіціста, які ўнёс змены ў малюнак аб дружбе Масквы і Мінска. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар Мінгарвыканкама Алена Мохар.
Фота Настассі Роўды
«Гарадскія ўлады падтрымліваюць вулічны стрыт-арт, аднак гэта не значыць, што камусьці будзе дазволена ўмешвацца ва ўжо створаныя ў горадзе працы. Учынак невядомага графіціста, які ўнёс змены ў малюнак аб дружбе Масквы і Мінска, - гэта, перш за ўсё, непавага да расійскага мастака Артура Кашака і адкрытае хамства ў адносінах да мінчукоў», — адзначыла Алена Мохар.
Яна падкрэсліла, што малюнак у любым выпадку адновяць у першапачатковым варыянце. Асоба графіціста будзе ўстаноўлена ў бліжэйшы час.
«Мы прапануем мастаку да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна, у адваротным выпадку панесеныя горадам выдаткі будуць выстаўлены яму ў судовым парадку», - падкрэсліла Алена Мохар.