Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвера) 3,5 года зняволення
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца закрыты суд над стваральнікам сайта 1863x.com Эдуардам Пальчысам (Джонам Сільверам).

Як паведаміў «НН» палітык Павел Севярынец, 25 кастрычніка а 16:00 будзе агучанае апошняе слова Эдуарда. Найхутчэй, што прысуд будзе вынесены ў пятніцу.
Па неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.
Сёння пад сценамі суда, нягледзячы на дождж, падтрымаць блогера сабралася 14 чалавек. На 12 з іх былі складзеныя пратаколы.
Каментары