Зборная Турцыі рыхтуецца да паўфінальнага паядынку са зборнай Нямеччыны, які пройдзе ў сераду, 25 чэрвеня, у Базэлі.

Перамога над харватамі дадался туркам велізарным коштам. Другую жоўтую картку атрымалі Арда Туран, Эмрэ Ашык і Тунджай Шанлі. Першы варатар Валкан Дэмірэль шчэ не адбыў двухматчавай кваліфікацыі.

Адзіны цэнтральны паўабаронца, што застаўся ў распараджэньні Фаціха Церыма, Гекхан Зан зазначае:

«Нават калі нас застанецца ўсяго 11 чалавек, нічога страшнага. Ніхто нас ня спыніць на шляху да Кубку».

Лідэр нападзеньня, капітан каманды Ніхат Кахвэджы траўмаваў сьцягно за тры хвіліны да канца матчу з харватамі, і ўжо паехаў дахаты. Раней турнір скончыўся для Эмрэ Гюнгера, Сэрвэта Чэціна, Цюмера Меціна і Эмрэ Белезоглу. У распараджэньні Церыма засталося 14 гульцоў.

Але Рушцю Рэчбэр, які адбіў пэнальці ў матчы з харватамі, папярэдзіў нямецкую каманду:

«Няхай памятаюць, туркі ніколі не здаюцца».

Рушцю Рэчбэр ў 2002 г. быў адным з тых, хто прывёў зборную Турцыю да бронзы чэмпіянату сьвету ў 2002 г.

Прэзыдэнт футбольнай асацыяцыі краіны Хасан Даган зазначае, што трэнер Фаціх Церым ўзьняў прэстыж усёй краіны.

«Цяпер мы пачуваемся больш камфортна, калі прад’яўляем пашпарты паліцыі ў аэрапорце», ‑‑ жартуе ён.


Ніхат зрабіў сваю справу, Ніхат сыходзіць

euro2008.uefa.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0