Да канца года расійскі рубель чакае паслабленне адносна даляра. Амерыканская валюта можа падаражэць да 65—69 рублёў.

Пра гэта «Ленте.Ру» паведамілі эксперты БКС, банка Nordea, Райфайзенбанка, Альфа-банка і Прамсвязьбанка.

У бліжэйшай перспектыве на расійскую валюту паўплываюць некалькі фактараў. У тым ліку: цана нафты, якая залежыць ад вынікаў лістападаўскага саміту АПЕК. Картэль разгледзіць пытанне аб падпісанні дамовы, якая абмяжоўвае здабычу, і ў выпадку правалу нафта патаннее.

Можа прывесці да паслаблення расійскага валюты павышэнне стаўкі ФРС у ЗША і выплата расійскага замежнага доўгу.

Разам з тым аналітыкі не чакаюць паўтарэння дэвальвацыйных шоку снежня 2014 года, калі расійская валюта рэзка абвалілася да 80 рублёў за даляр.

Да канца таргоў 25 кастрычніка даляр на Маскоўскай біржы каштаваў 62,10 рубля, патаннеўшы на 0,1 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0