З 23 па 28 чэрвеня ў Магілёве адбываецца XVІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкi «Магутны Божа».

Праграма фестывалю вельмі разнастайная: царкоўны дзiцячы хор з Хоцiмска, вядомы расiйскі ансамбль салiстаў «Эрмiтаж» (пад кiраўнiцтвам Аляксея Уткiна), арганныя канцэрты ў касцёле св. Станіслава i праваслаўнае свята званоў на Архiрэйскiм вале. Рускi духоўны тэатр «Глас» прадставіць увазе гледачоў свае спектаклi.

У фестывалi прымуць удзел прадстаўнiкi 8‑мі краiнаў: Германii, Польшчы, ЗША, Кiтая, Украiны, Расii i Беларусi.

Сёлета ў традыцыйных конкурсах прымаюць удзел 10 вакалiстаў, 14 харавых калектываў i 5 вакальных ансамбляў. Ацэньваць iх выступленнi будзе журы, у складзе якога расiйскiя i беларускiя музыканты.

Яго новым старшынёй прызначаны Станiслаў Калiнiн, залужаны дзеяч мастацтваў Расii i дэкан дырыжорскага факультэта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыi. Вядома, што шмат гадоў журы фестывалю ўзначальваў народны артыст СССР, прафесар Вiктар Роўда. На гэтым фестывалi адбудзецца вечар памяцi Вiктара Роўды, а таксама музыказнаўцы з Англii Гая дэ Пiкарда, якi таксама быў членам журы. У гонар памяці музыкантаў, якiя адышлi з гэтага жыцця, упершыню прагучыць новы твор кампазiтара Iгара Мацiеўскага.

Як паведамiла старшыня ўпраўлення культуры Магiлёўскага гарвыканкама Антанiна Шаркова, ужо цяпер 90 працэнтаў бiлетаў на канцэрты прададзены. Усе фестывальныя мерапрыемствы гарантуюць сапраўдны жывы гук.

catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0