Кошт паркоўкі ў Верхнім горадзе вырасце з 1 лістапада — ён стане ў 2,5 разу вышэйшы. Зменіцца і кошт паркоўкі на вуліцах Інтэрнацыянальнай, Рэвалюцыйнай, Камсамольскай. Пра гэта паведаміў дырэктар ГУ «Паркоўкі сталіцы» Алег Ляшчынскі, піша tut.by. 

Так, з 1 лістапада кошт паркоўкі падвысіцца да 5 рублёў у Верхнім горадзе. Гэта ў 2,5 разу вышэй за існы тарыф. За кожную наступную гадзіну трэба будзе даплаціць 2 рублі.

Таксама да 2 рублёў вырасце кошт гадзіны на паркоўках у раёне вуліц Інтэрнацыянальная, Рэвалюцыйная і Камсамольская. Пакуль гадзіна аўтастаянкі каштуе 1 рубель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?