Забудоўшчык «Маяка Мінска» пашырае аўтастаянку каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Архітэктар Віктар Крамарэнка і канструктар Цімафей Пяцольд распавялі TUT.BY, чаму гэтага катэгарычна нельга рабіць і якая небяспека пагражае будынку. Яны маюць намер спыніць будаўнічыя работы.

Віктар Крамарэнка і Цімафей Пяцольд

Віктар Крамарэнка — сааўтар архітэктурнага праекта бібліятэкі. Падчас яе будаўніцтва ў 2003 годзе ён звярнуўся ў інстытут выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНІІКВВР), каб даведацца, ці можна праводзіць работы на тэрыторыі суседняга тальвега (лінія, якая злучае самыя нізкія пункты дна рова). Навукоўцы адказалі катэгарычнай адмовай — калі тальвег засыпаць, падземныя воды могуць пайсці пад бібліятэку.

— Калі некалькі дзён таму я ўбачыў, што на тальвегу вядуцца будаўнічыя працы — я быў у жаху: калі вада пойдзе пад падмурак, можа здарыцца катастрофа, — сказаў Крамарэнка. — Наш абавязак як архітэктара і канструктара не дапусціць гэтага, бо справа сур'ёзная.

Ён адправіў ліст міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Чорнаму, дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму, а таксама абпавясціў дырэктара ЦНІІКВВР Аляксандра Станкевіча.

Прафесар БНТУ і канструктар Нацыянальнай бібліятэкі Цімафей Пяцольд наведаў месца работ і пагутарыў з інжынерам Аляксандрам Аганесянам. З яго слоў, той не ведае пра імаверную праблему, а гарантыя бяспекі для будынка бібліятэкі праектам не прадугледжаная.

— Я распавёў аб справаздачы ЦНІІКВВР і забарону на правядзенне будаўнічых работ на месцы тальвега. Падземны вадацёк пачне шукаць новую дарогу і можа пайсці пад будынак, — сказаў навуковец.

Пяцольду паказалі план работ — зыходзячы з яго, кажа спецыяліст, сапраўды тальвег будзе засыпаны.

— Нехта павінен узяць на сябе адказнасць, — сказаў на заканчэнне ён.

Больш падрабязна чытайце тут >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0