Папуляцыя млекакормячых, птушак, рыб, амфібій і рэптылій з 1970 года скарацілася практычна на 60%, гаворыцца ў дакладзе Сусветнага фонду дзікай прыроды.

Фонд сумесна з заалагічным таварыствам Лондана разлічвае індэкс, які адлюстроўвае колькасць розных відаў жывёл. З 1970 па 2012 год індэкс знізіўся на 58%.

У фондзе ўпэўненыя, што да 2020 года індэкс знізіцца на 67% у параўнанні з 1970 годам.

У WWF тлумачаць скарачэнне папуляцый жывёл дзейнасцю чалавека. Людзі забіраюць усё больш зямлі для фермерскай дзейнасці і будаўніцтва гарадоў.

Прычынай вымірання жывёл становіцца забруджванне навакольнага асяроддзя, змяненне клімату, паляванне, а таксама ўнясенне ў асяроддзе чалавекам нетыповых для дадзенай мясцовасці раслін і жывёл.

Згодна з дакладам, найбольшыя страты панеслі жывёлы, якія жывуць у азёрах, рэках і на балотах. За 40 гадоў папуляцыі жывёл, якія жывуць у прэснай вадзе, скараціліся на 81%.

У фондзе адзначылі значнае скарачэнне колькасці сланоў ў Афрыцы, а таксама акул з-за занадта актыўнага вылаву рыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?