Пры авіяўдары па школе, размешчанай у сірыйскай правінцыі Ідліб, загінулі 22 дзіцяці і шасцёра настаўнікаў, паведаміў Дзіцячы фонд ААН (UNICEF).

Фота: Reuters/Ammar Abdullah

Фота: Reuters/Ammar Abdullah

Выканаўчы дырэктар UNICEF Энтані Лэйк падкрэсліў, што калі школа была наўмысна абрана мэтай авіяўдару, то выпадак варта разглядаць як ваеннае злачынства.

Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін заявіў, што трэба высветліць, хто нясе адказнасць за трагедыю.

«Прасцей за ўсё сказаць, што гэта не мы. Але я адказны чалавек, трэба пачакаць, што з гэтай нагоды скажа наша міністэрства абароны», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0