Пра гэта стала вядома з тызера серыяла, дзе кадры з новых серый суправаджаюцца подпісамі: «Усё, што яны ведаюць, акажацца пад сумневам… Усё, каго яны ведаюць, знаходзяцца пад пагрозай».

Ужо вядома, што першая серыя чацвёртага сезона выйдзе пад назвай The Six Thatchers («Шэсць Тэтчар»), што адсылае да апавядання Артура Конана Дойла «Шэсць Напалеонаў».

Акрамя таго, у новым сезоне з'явіцца акцёр Тобі Джонс, які агучвае эльфа Добі ў «Гары Потэры». Джонс сыграе злодзея ў другой серыі трохсерыйнага сезона, кожны эпізод якога будзе доўжыцца 90 хвілін.

За дзень да гэтага акцёр Бенедыкт Камбербэтч, які выконвае галоўную ролю ў сучаснай адаптацыі твораў Артура Конан Дойля, заявіў, што наступныя серыі будуць настолькі драматычнымі, што фанатам можа спатрэбіцца перапынак.

40-гадовы брытанскі акцёр распавёў, што пасля наступнага сезона стваральнікі серыяла могуць зрабіць больш доўгі перапынак, чым звычайна.

«Я думаю, што будзе перапынак. Я не думаю, што гэта будзе менавіта паўтара года, аднак мы пачакаем і паглядзім, і можа, будзе і так», - цытуе акцёра Прэс Асасіэйшн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?